Литературная страничка

 

Чытаем Коласа



Калісьці слаўныя Багі

Спускаліся на Зямлю

І завіхаліся з людзьмі

(Так трэба было, пэўна).

 

Дарылі людзям шмат надзей

І розуму, і спрыту.

Ды толькі нейкі ліхадзей

Усё цесна пераблытаў.

 

Дабро і зло пусціўшы ў скок,

Змяшаў ён смех і слёзы.

А Богі скіравалі ўбок

Ад нашай, ад людской дарогі.

 

Не адступіліся Багі,

Хоць, праўда, папрасілі Богі:

-Няхай заменай на Зямлі

Нам будуць ПЕДАГОГІ.

 

І навучаюць хай заўжды

І праўдзе, і цярпенню,

І абароняць ад бяды

Твой розум і сумленне.

 

Няхай заўсёды ззяе свет

У душах педагогаў,

Жыцця раскрыецца сакрэт,

Што задаволіць Богаў.

 

(Аўтар - Ніна Аляксандраўна Зяневіч)




 

Салют Перамогі

 

Салют Перамогі i кветкі,

Поцicкi рук, хваляванні.

Людзі дарослыя і дзеткі,

Прыміце мае віншаванні.

Hізкi паклон ветэранам

I паўшым у страшных баях...

Шчыміць незагойнаю ранай

Памяць аб тых гадах.

Няхай сонейка свеціць ясна,

Усмешка хай цепліць заўжды,

Няхай мір і каханне нязгасна

Побач ідуць праз гады.

                                          Н. А. Зяневіч