Фольклорно-обрядовый праздник «Багач»

26.11.2016

Слуцкі цэнтр турызма святкуе “Багач”

26 лістапада Слуцкі цэнтр турызм святкаваў восеньскае свята “Багач”.

Арганізатары – Цэнтр турызма, педагогі дадатковага навучання, навучэнцы гурткоў – аб’ядналі традыцыйны кірмаш садавіны і агародніны і народнае свята, якое здаўна называецца ў беларусаў “Багач”.

Нагадаем, што “Багач” – спрадвечная традыцыя нашага народа. Праводзіўся ён 21 верасня, у дзень восеньскага раўнадзенства, а таксама быў звязаны са святам Нараджэння Маці Божай. Гэтае восеньскае свята з’яўляецца адметнасцю беларусаў, бо падобнай i багатай абраднасцi ў гэты дзень няма ў суседнiх народаў. Багач – гэта пэўная справаздача гаспадароў-беларусаў, падвядзенне вынікаў іх летняй працы.

 

У гэты час работы ў полі спынялі, хавалі прылады (іх называлі “рагач”) і з’язджаліся на кірмаш, дзе гандлявалі, весяліліся. Казалі: “Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявеньку – сей памаленьку”.

“Багачом” называлi лубок з жытам, сабраным з першага зажынкавага снапа – “дзеда” – і зносiлi па жменьцы з кожнага двара, а свечку рыхтавалi пад спеў дажынкавых мелодый. З такім “багачом” у старадаўнія часы святар у вёсцы абыходзіў усе двары і жывёлу Пасля свята “багач” ставiлi ў хаце пэўнага гаспадара i пакiдалi да наступнага жнiва (за гэта ён частаваў удзельнiкаў урачыстага абходу).

Народ верыў, што “багач прыносіць у дом багацце i шчасце. Таму “багача звычайна пакiдалi на год у той хаце, у якой была найбольшая патрэба ў iм: калi ў якой сям’i былi гора, бяда – лічылі , што багач дапаможа пераадолець выпрабаванні жыцця. На наступны год гаспадар гэтае хаты распачынаў новае шэсце ды дзялiўся сваiм шчасцем. На жаль, цяпер гэтая мудрая завядзёнка амаль забытаяа ў Багач сення ладзяцца толькi традыцыйныя кiрмашы (святы ўраджаю).

Вось і вырашылі педагогі цэнтра турызма аднавіць старадаўнія традыцыі: адсвяткаваць “Багач” ды зладзілі адмысловы восеньскі фэст. Арганізатары ад усёй душы імкнуліся, каб кожны тут адчуў сябе паўнавартасным удзельнікам свята.

 

Мэтай правядзення такога  восеньскага свята было жаданне  прыцягнуць увагу жыхароў  Случчыны да народных традыцый,  падштурхнуць, каб паказалі тое, што  робяць сваімі рукамі і проста крыху  расштурхаць да вяселля, танцаў ды  гульняў.

Прайшло свята з улікам усіх беларускіх народных традыцый: з песнямі, карагодамі ды гульнямі.

На пляцоўцы центра традыцыйнай культуры, дзе абываліся ўсе святочныя падзеі, педагогі і гурткоўцы Цэнтра турызма арганізавалі сапраўдны кірмаш. Рэчы на любы густ і патрэбу: ад садавіны ды гародніны да ўпрыгожванняў ды керамічных вырабаў. 

 Хочацца падзякаваць  настаўнікам, якія прыйшлі  самі  і прывялі вучняў. Дзеці  сталі  актыўнымі ўдзельнікамі  гульняў, вывучалі народныя  танцы. А які ж кірмаш без  цыган?! Парадавалі ўсіх  гледачоў цыганскімі песнямі  ды яскравымі танцамі  навучэнцы гуртка Слуцкага  цэнтра турызма.

Заканчэнне свята было сімвалічным. Пад восеньскія карагодныя песні, якія выконвалі навучэнцы гуртка “Юныя фалькларысты”, выносіўся Багач – лубок з жытам і з запаленай “грамнічнай”свечкай. На свяце сімвалічным “Багачом” абнеслі кожнага прысутнага і перадалі ў рукі гападара са словамі:

Дай Божа гэтай хаце ніколі дрэннага не знаці! 

Каб было чым засяваці, абсяваці!

Ды яшчэ болей жаць, нажынаці.

А праз год новага Багача дачакаці!

 Весела, добра на душы ў  удзельнікаў свята, але і  падмацавацца пара: калі Багач, то  рай на стале пабач… У фае цэнтра  традыцыйнай  культурыпрыгатавалігарбату з  чаборам, ліпай ды мятай. А якія  духмяныя,смачныя ды прыгожыя  чакалі да гарбаты караваі ўсіх  удзельнікаў свята! 

А каб восеньская туга не ахінала душу, можна было як след паскакаць пад гармонік і бубен старадаўнія танцы: полечку, кракавяк, падэспань… І хіба ж важна, ці ўмееш ты добра танчыць, калі ногі самі ірвуцца ў скокі?

Будзем спадзявацца, што старадаўнія традыцыі будуць аднаўляцца, жыць у кожным новым пакаленні.

Дзякуй усім за свята, цудоўны настрой і духоўнае адраджэнне!